Беларуская мова самая лепшая ў свеце!

11.04.2024

Аб гэтым расказваюць выхавацелі сваім маленькім выхаванцам на занятках у дашкольнай установе адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г. Астраўца". Вучаць правільна вымаўляць кожны гук, кожнае слова. Сёння на занятку дзеці даведаліся як на беларускай мове гучаць самыя простыя рэчы: кубак, сподак, гарбата, пачастунак і г.д.
І самае галоўнае вучылі любіць яе, а гэта значыць размаўляюць па-беларуску кожны дзень.